[Куплет]:
Адсюль пачынаецца свет:
Ад цеплыні і спакою,
Ад сонечнага пакою,
Ад шэпту далёкіх плянэт.
[Рефрен]:
Па-за вакном зоркі плывуць цугам...
Ззяюць вагні, поўняцца дні цудам.
[Куплет]:
Адсюль пачынаецца свет:
Ад сонца чырвонага ў вокнах.
Бялізна на вуліцы сохне
И паліць на ганку сусед.
[Рефрен]:
Па-за вакном зоркі плывуць цугам...
Ззяюць вагні, поўняцца дні цудам.
[Куплет]:
Адсюль пачынаецца свет -
Наперадзе спіць навальніца,
I шлях між сузор'яў іскрыцца,
I светла наяве і ў сне.
[Рефрен]:/*×2*/
Па-за вакном зоркі плывуць цугам...
Ззяюць вагні, поўняцца дні цудам.