Ружовыя акуляры
Адзеў ды хадзі шчаслівы.
Навошта табе фармуляры?
Загады ды дырэктывы?
Хавайся, братка, у мроях
Ад сацыяльнай машыны.
Сокал ляціць па-над гарою
Воля – мая айчына.
Припев:
Навошта гэтыя межы?
Калі за іх рэжуць.
Навошта гэтыя гімны?
Калі за іх гінуць.
Навошта гэтыя межы?
Калі за іх рэжуць.
Навошта гэтыя гімны?
Калі за іх гінуць.
Проигрыш: G D Em C - 2 раза
Ружовыя акуляры
Адзеў ды хадзі свабодны.
Дзяржава шукае ахвяру
Шукае тых, хто не згодны.
Не згодны быць памяркоўным
Верыць у рай па экране.
Сокал ляціць па-над лесам цудоўным
Воля – маё каханне.
Припев
Проигрыш: Hm C G D - 2 раза
Дзяржава табе гарантуе жыццё
Чарка, шкварка, ланцуг – вось і ўсё.
Толькi малiся штандартам улады
Глядзi па БТ святую нараду.
Дзяржава табе гарантуе рай
Толькi ў Суперлато гуляй.
Кватэра, фазэнда, хлеў, парасё
Чарка, шкварка, ланцуг – вось і ўсё.
Припев