gGuitarama
Ж

Жакі

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Калі быў я малы, з кучаравым чубом,
На Вялікдзень у жакі хадзілі гуртом,
І суседскім бабулям чыталі старана,
Вершы, якім навучыла мама:
Я маленькі жачок, паўзу як рачок,
Скачу як жабка, дай кока бабка,
Не дасі кока, вылезе вока,
Не дасі пірага, адсохне нага,
Не дасі двух - выпусціш дух
Дай жа бабка яечка, каб не здохла авечка
Прыпеў:
Вясёлы нам дзісь дзень настаў,
Якога кожны з нас чакаў.
Мы будзем танчыць і песні спяваць
Смачна есці, шмат піць і зноў наліваць,
Закахацца ў суседку - гэта звычайна,
Будзьма разам - і ўсё будзе файна.
Як падрос, то адкрыліся простыя знакі:
Усё наша жыццё - вялікія жакі.
Трэба з торбай шырока раскрытай хадзіць
І ласункі шукаць, а часам прасіць.
Я маленькі жачок, паўзу як рачок,
Скачу як жабка, дай кока бабка,
И так мы павінны прасіць у жанчыны,
Не зробіш вячэру - падчэпіш халеру,
Не пусціш да юбкі - размяркуюць у Крупкі,
А прытуліш пяшчотна - размяркуюць ў Гродна.
Прыпеў:
Вясёлы нам дзісь дзень настаў,
Якога кожны з нас чакаў.
Мы будзем танчыць і песні спяваць
Смачна есці, шмат піць і зноў наліваць,
Закахацца ў суседку - гэта звычайна,
Будзьма разам - і ўсё будзе файна.
Калі стану стары й час прыдзе паміраць,
Я не стану ў суме ў вакно пазяхаць,
І смерці кастлявай скажу я шчасліва
Перад тым сербануўшы цёмнага піва:
Я маленькі жачок, паўзу як рачок,
Скачу як жабка, дай пажыць яшчэ, бабка.
Дай мне ноч і світанак - пацешыць каханак,
А там прыдуць госці - дадуць табе ў косці.
Дай яшчэ ажаніцца, і моцна напіцца,
Святане памірае - пацерпіш, старая.
Прыпеў:
Вясёлы нам дзісь дзень настаў,
Якога кожны з нас чакаў.
Мы будзем танчыць і песні спяваць
Смачна есці, шмат піць і зноў наліваць,
Закахацца ў суседку - гэта звычайна,
Будзьма разам - і ўсё будзе файна.

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.