Ужо ня першыя суткі ідзе барацьба,
Кватэра як фронт, ну а мы як салдаты.
Мой батальёнчык гіне дарма
Перад моц'ю тваёй ашалелай армады.
Позіркаў стрэлы ня змогуць прабіць
Маю абыякавасці абарону...
Ніводны мужчына ня здолее жыць,
Калі будзе цярпець усе тваі забабоны.
Прыпеў:
Ты ня зменіш мяне як старыя шпалеры,
Я не здольны трываць твае умовы,
Ні кроку назад і ні кроку наперад,
І позна ўжо распачынаць перамовы.
З раніцы ты перайшла ў наступленне -
Вядома, што толькі чакала нагоды.
Я як паляк без ўзбраення
Ў верасні трыццаць дзевятага году.
Позіркаў стрэлы ня змогуць прабіць
Маю абыякавасці абарону...
Ніводны мужчына ня здолее жыць,
Калі будзе цярпець усе тваі забабоны.
Прыпеў:
Ты ня зменіш мяне як старыя шпалеры,
Я не здольны трываць твае умовы,
Ні кроку назад і ні кроку наперад,
І позна ўжо распачынаць перамовы.