[Куплет]:
Харашо быць дзьмухаўцом у полі:
Свістанула ветрам - вось табе гастролі.
Быць маленькай хмаркай, пэўна бы, няблага.
Бывай Смаргонь, здароў Парыж, чакай Чыкага!
Наогул, гістарычна я вельмі лакальны хрэн -
Эндэмік, што не схільны да жыхарства перамен,
Але цікава дужа, што там ёсць за паваротам,
Усё-ткі адзін раз жывем на гэтым свеце, шо там?
А так хацелася б хамут адкінуць і аглоблі,
Ляцець у невядомасць смела, бы ў палёце соплі,
Ці мо замест саплі сказаць бы трэба "жураўля"?
Але ў нейкім сэнсе ўсё на гэтым свеце трошачку сапля.
Мне б аднойчы раннім ранкам нейкім цудам
Прачнуцца недзе у Сахары качавым вярблюдам,
Ці кітом блакітным, што спявае безгалоса
Махануць выходнымі з Грэнландыі да мора Росса.
Мару і планую, як ўсю зямлю аб'еду,
Мякка лёгшы на канапу пасля сытнага абеду;
І пакуль мяне чакае цудаў свету асарці,
Мне бы вылезці з-пад коўдры: адзяялка, адпусці!
[Припев]:
Растаманы хой! слізь пакідаю за спіной.
Харашо быць слімаком - усё сваё важу з сабой.
Ці лепш ператварыцца мне ў чалавека-смоўжа?
Без нічога голым поўзаць - харашэчна, божа!
Растаманы ёў, усім прыветы ад грыбоў!
Усё, што маю, - успаміны і даволі шмат сяброў.
Заўтра жа гатовы ехаць хоць да чукчаў, хоць да чэхаў.
Бруханогія па конях! Рукі ў ногі і паехаў!
[Куплет]:
У прыхожай не магу знайсці красовак -
Я наогул целам не прыстасаваны да вандровак.
Мне дзімсамы не заменяць ваўкавыскія пельмені,
Карацей, складанавата пераношу я змяненні.
Мне бы рук яшчэ дзве штукі, самых простых, не базукі.
Мне яшчэ бы пару ног - а дзе тады на іх браць брукі?
Мне б у пашпарт сто старонак, каб хапіла дольш на візы.
Мне бы хвост як ў гадзіллы, каб прасцей цягаць валізы.
Мне тут кажуць, што я трошачку пасунуўся кабінай,
Але я ўсур'ёз гатовы стаць вандроўнаю машынай -
Стаць пассатам Бэ чатыры, на мяжы касіць банкноты.
Трыста літраў поўны бак - адсмакчыце, аўтаботы!
Раз красовак не знайшоўся, так і быць вазьму сандалі.
Фёдар Конюхаў, падсунься на вандроўным п'едэстале!
Але перш, чым навастрыць свае лыжы за мяжу,
Фотасінтэз запушчу і яшчэ троху паляжу.
[Припев]:
Растаманы хой! слізь пакідаю за спіной.
Харашо быць слімаком - усё сваё важу з сабой.
Ці лепш ператварыцца мне ў чалавека-смоўжа?
Без нічога голым поўзаць - харашэчна, божа!
Растаманы ёў, усім прыветы ад грыбоў!
Усё, што маю, - успаміны і даволі шмат сяброў.
Заўтра жа гатовы ехаць хоць да чукчаў, хоць да чэхаў.
Бруханогія па конях! Рукі ў ногі і паехаў!
[Проигрыш]:(x2) | | |
[Кода]:
Хой, слізь пакідаю за спіной...
А растаманы ёў, усім прыветы ад грыбоў...
[Кода]:(x2) | | |