gGuitarama
С

Самотны лосьv2

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Калі месяц за хмарамі скрыты,
Захвалюецца пушча - і вось
З манікюрам на тонкіх капытах
Да вады падыходзіць лось.
Сваю песню самотна спявае,
Задуменна жуе мухамор,
І сляза з доўгіх веек сплывае
На люстэрка Браслаўскіх азёр.
І сляза з доўгіх веек сплывае
У люстэрка Браслаўскіх азёр.
Прыпеў:
Самотны лось, самотны лось,
За што цябе пакрыўдзіў лёс?
Дзе твая знікла весялосць?
Скажы мне, лось,
Мой лю́бы лось,
Самотны лось...
Вось такая, сябры, сітуацыя,
Што няма куды лосю ісці,
Страціў ён сваю арыентацыю
Не ў прасторы, а па жыцці,
Бо калісьці даўно вясною,
Калі цвіў на пагорках чабор,
Пад старою гарбатай сасною
Спакусіў яго хітры бабёр!
Пад старою гарбатай сасною
Спакусіў яго хітры бабёр!
Прыпеў:
І ад сораму лось наш згарае,
Бо прагналі яго з чарады,
Нават злая ваўчыная зграя,
Ад яго ўцякла хто куды.
І зімою пад гоман завеі
Ён на Захад скіруе свой шлях,
Бо так цяжка быць лосем-геем
У суровых айчынных лясах,
Бо так цяжка быць лосем-геем
У суровых айчынных лясах!
Прыпеў

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.