gGuitarama
П

Птэрадактыль

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Я — птэрадактыль
У пошуках рыбаў.
Бачу квадраты
Дачных сядзiбаў.
Бачу бліскучы
Сонечны дах,
Бачу мурашак
На дзьвюх нагах.
Рыбы ня бачу.
Самак ня бачу.
Вымерлi самкi
З гора, няйначай.
Папараць-кветак
Тут не чуваць.
Трэба, напэўна, зноў засынаць.
Прыпеў:
А пасля яго судзiлi,
А лятаць забаранiлi,
I ад гэтае пары
Ён падаўся ў песьняры.
— Глядзi, птэрадактыль!
— Якi птэрадактыль?
Пэўна, на сонцы
Сплавіла дах ты!
— Бусел, напэўна,
Цi салавей.
Пойдзем у дом да гасьцей.
Прыпеў:
А пасля яго судзiлi,
А лятаць забаранiлi,
I ад гэтае пары
Ён падаўся ў песьняры.

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.