gGuitarama
П

Пакуль гарыць свечка

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Сокал, мой сокал,
Высока лятаў,
Высока лятаў,
А што ж відаў?
Ой відаў, відаў
Зялёна жыта,
А ў тым жыце
Казака забіта
Добры дзень, мой хлопча малы,
Ці ты вуйку не пазнаў?
Выбачай, что я, балэба,
Больш лістоў не дасылаў.
Ну а можа ты забыўся
Што існуе вуйка твой,
І падпанкам шпацыруеш
Каля сажалкі малой
Веры не давай таму
Што пра мяне казала маці
Вуйка твой не у Парыжы,
А ў віленскім каземаце.
Шчасця тут ты не прыдбаеш
Хіба пазбавішся зубоў
Ці ты тутэйшы, ці хрануз -
Не пісаць табе лістоў.
Я радзіме тут не любы,
Тут чэрці стаяць пры стырне
Ды галоўнае не зубы -
Гонар з годнасцю мне
Ды галоўнае не зубы -
Без зубоў, ты не ў труне,
Лёсу я пакуль што любы,
Гонар з годнасцю мне
Прыпеў:
Воск на аркушы паперы -
Адбітак пальцу мой для веры.
Хлопча мой ты малы, хачу паспець расказаць,
Як праз пустэчы да мора цякла майго жыцця рэчка
Хоць крывёй, хоць чарнілам табе буду пісаць,
Пакуль вочы бачаць,
Пакуль рукі трымаюць,
Пакуль сэрданька б'ецца,
Пакуль гарыць свечка.
Крыж цяжкі лёс даў мне несці,
Думкі нібы з воўны мятай,
Але ж трэба распавесці,
Як патрапіў я за краты.
Не махляр я, не забойца,
Не гвалтоўнік нейкай кралі -
За напісаную кнігу
Твайго вуйку зацкавалі.
Дваццаць катаржных гадоў
Твайму вуйке зычаць злыдні,
Ды я чую, лёс адмераў
Мне ня больш за два-тры тыдні.
Хоць з турэмшчыкам мне шчасце -
Паступіў у ноч да вахты
Годны сын старой дубейскай
Незацверджанае шляхты.
- Дзядзька, выпусціў бы вас,
- ён казаў падчас вячэры,
- Ды не хопіць вам здароўя
Выйсці нават па-за дзверы.
З выгляду не вельмі зграбны,
Але сэрцам хлопец варты,
Свайго бацькі, што стаяў
Пад касцюшкіным штандартам.
Прыпеў:
Воск на аркушы паперы -
Адбітак пальцу мой для веры.
Хлопча мой ты малы, хачу паспець расказаць,
Як праз пустэчы да мора цякла майго жыцця рэчка
Хоць крывёй, хоць чарнілам табе буду пісаць,
Пакуль вочы бачаць,
Пакуль рукі трымаюць,
Пакуль сэрданька б'ецца,
Пакуль гарыць свечка.
Быў жа час багатай волі,
Час заможны, без пазык,
Калі ранкам каля ганку
Я сядаў у шасцярык,
І ўздоўж роўных тынаў коні
Неслі пана маладога,
Ды звяла ў казематы
Беларуская дарога.
Заспявай на маю памяць
Па-мужыцку, як вычыў.
Памятаеш, на Купалле
Як да вогнішча вадзіў
І падчас начных блуканняў
Ліўся ў неба і трымцеў
І жалобай сэрца раніў
Пра сакола дзевак спеў.
Сокал, мой сокал,
Высока лятаў,
Высока лятаў,
А што ж відаў?
Ой відаў, відаў
Зялёна жыта,
А ў тым жыце
Казака забіта
Скончыў свет на ліст мой ліцца...
Бойся не турмы і куль,
Бойся моўчкі пазабыцца,
Хто ты, хлопец, і адкуль.
А мне бы зараз ды на мора
Але цягне ўніз з аблокаў
Мая цесная камора
Восем за палавінай крокаў
Мне баяцца нема кога,
Не шкадую і цярплю,
Адрынуўшы цара і бога
Са свечкі кроплямі лію
Прыпеў:
Воск на аркушы паперы -
Адбітак пальцу мой для веры.
Хлопча мой ты малы, хачу паспець расказаць,
Як праз пустэчы да мора цякла майго жыцця рэчка
Хоць крывёй, хоць чарнілам табе буду пісаць,
Пакуль вочы бачаць,
Пакуль рукі трымаюць,
Пакуль сэрданька б'ецца,
Пакуль гарыць свечка.
Ой прыляцелі
Да тры пташачкі,
Тры пташачкі,
Родны сёстрачкі.
Адна пташачка
Села ў ножанькі,
Друга пташачка -
У галованькі,
А трэцяя -
Прытулілася да сэрца.

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.