Дзень адзіноты на захад зыйшоў,
Пакінуў пустую старонку,
І як ніколі за дваццаць гадоў
Я сёння сустрэў незнаёмку.
Мы разышліся як два караблі,
Кожны сваёю дарогай,
Мы бы на свеце ўсё разам маглі,
Шкада, што ты, незнаёмка, не мая перамога.
Мы размінулія як птушак зграі -
Звычайная рэч і няма тут нічога дурнога.
Табе ў метро, ну а мне на трамвай -
Шкада, што няма ў мяне на метро праязнога.
Яна, азірнуўшыся, ўслед паглядзіць,
А мне за свой выгляд няўдалы няёмка -
Як я пагаліцца мог сёння забыцца?
Прабач, мая незнаёмка.
Мы разышліся як два караблі
Ў халодным святле ліхтароў...
Ўсё ж такі добра, што ніколі на гэтай зямлі,
Ніколі, цябя, незнаёмка, не сустрэну ізноў.