gGuitarama
Л

Лётчыкv2

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Ля хутара цёмнага ў вайну
Зваліўся з неба ў лес самалет,
Вострым крылом прабіў цішыню,
А зграя яго паляцела на ўсход.
Там, дзе з восені сцежкі паелі балоты
Летчыка прызямлілі парашутныя стропы.
І маліцца бы богу пад небам шэрым,
Ды лётчык у бога на небе не верыў.
На хутар забыліся ўсе, апроч бога,
і фронт адыходзіў далей на ўсход дзень за днём,
А дзед мой малым хлапчуком тады быў
і насіў таму лётчыку ежу ў балота цішком.
Прыпеў:
Таму ў школе вучыў я старана,
З успамінам аб той даўніне -
Мой мілы таварыш, мой лётчык,
Вазьмі ты з сабою мяне.
Лётчык богу паверыў, і бога маліў,
Цеснай келлю зямлянка яму стала з часам,
А хлопец яму за балота насіў,
Бліны, саланіну ды рэдкае мяса.
І пакуль не дайшлі сюды водсветы карных пажарышч,
Ён сышоў, развітаўшыся сціслым "Спасибо, товарищ",
Што не дойдзе адзін - не зважаў лётчык на засцярогі
Даў бог крылы яму - дасць бог і ногі.
На вагах вайны стане лёгкае цяжкім,
хай для дзеда майго франты прайшлі за гарой.
І хоць ён Казеем не кідаўся на танкі,
але восем дзесяткаў таму нарадзіўся герой.
Прыпеў:
Таму ў школе вучыў я старана,
З успамінам аб той даўніне -
Мой мілы таварыш, мой лётчык,
Вазьмі ты з сабою мяне.
Мы ведаем пераканана:
Вайна не на мапах штабоў,
А там, дзе ля хатаў i ў полi
Лiлi чалавечую кроў,
Дзе асiрацелi арэлi,
Дзе жыта ў жнiўнi не зжалi,
Дзе комiнаў шэраг
Стаiць каравулам на месцы,
Дзе хаты стаялi.
Прыпеў:
Таму ў школе вучыў я старана,
З успамінам аб той даўніне -
Мой мілы таварыш, мой лётчык,
Вазьмі ты з сабою мяне.

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.