gGuitarama
L

Lav is

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
[Вступление]: | (x3)
|
[Куплет]:
Я ўбачыў, як ты адна ў бары сядзела,
І пайшоў на таран начны, як Гастэла.
Як партызан груддзю на кулю дуру,
Як Матросаў, закрыць сабой тваю амбразуру.
Ты замовіла піва, і як гром сярод неба
Я зразумеў: ты не тое што трэба,
У нас не будзе вяселля і паездкі ў Балгарыю,
Бо я люблю Лідскае, а ты Аліварыю.
[Припев]:
Мы розных відаў два ха-мя-кі,
Два пальцы розныя адной рукі,
Ты абіраеш грошы, а я сектар-прыз -
Карпускулярна-хвалевы дуалізм.
[Куплет]:
Напішу апавяданне найсумнейшае на свеце,
Дзе з Глыбокага Мантэкі - з Рагачова Капулецці.
Як магнітам цягне нас, люстраныя мы нейроны,
Не магу адвесці вочы - а між намі Гранд Каньёны
Ты замовіла гарбату - а я каву памацней і
З Жабінкі пасыпаў цукрам - а ты цукрам з Гарадзеі.
Мы як вогенны і водны ў пакеболах пакемоны -
На твой індэкс ад мяне лісты не носяць паштальёны.
[Припев]:
Мы розных відаў два ха-мя-кі,
Два пальцы розныя адной рукі,
Ты абіраеш грошы, а я сектар-прыз -
Карпускулярна-хвалевы дуалізм.
[Куплет]:
Няма згоды і LOVE IS няма.
Усе спробы ў кампраміc дарма..
Сыходзіш на зыбу ў пошуках люкса -
З жэтонам у кішэні я іду ў метро.
У тваіх навушніках песенкі Пукста,
А я люблю шлягеры Георгія Дабро
[Припев]:
Мы розных відаў два ха-мя-кі,
Два пальцы розныя адной рукі,
Ты абіраеш грошы, а я сектар-прыз -
Карпускулярна-хвалевы дуалізм.

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.