Летам гарачым у Палессi дрымучым
Там дзе камары пазбираліся ў тучы,
Там, дзе не ўтолiць смагу гарэлка,
Прыбалоцiлася ў балота кружэлка.
А я маладая, ды зрэлая дзева,
Первая к месту крушэнья паспела,
i зазiрнуушы у твар iз хiцiна,
Я поняла: это тот тот самый мужчына.
Мама, палюбiла ксенаморфа
Мы сустрэлiся з iм на загатоўцы торфа
Пад буслiны клёкат ён спявау пра родны кратар,
Зачапiўся за падол, быццам эскалатар.
Спачатку вельмі сціплы быў, а потым пiць як стаў
Вiбрысамi мне лыткі праз калготкі шчыкатаў
Мама, палюбiла ксенаморфа
Мы сустрэлiся з iм на загатоўцы торфа
Ён на нябесным ровары паедзе дахаты
Там яго чакаюць сем мамак i тры таты
Надзене вышыванку, засее кратар жытам,
Ой ты мой Разанаў, я твая Канчыта.
Мама, палюбiла ксенаморфа
Мы сустрэлiся з iм на загатоўцы торфа
А наступным летам паедзем на лён,
Магчыма там сустрэну ксенаморфу клон,
А можа Бэтмана цi хлопца-павука,
Залежыць ад чарнiла i цi лёгкая рука.