Зранку з першым сонцам, толькi развіднела,
З горкай соллю слёзы ліе на дол Амэля,
У старога Вiнсэнта дрыжыць шчака -
Выпраўляюць у войска польскае сынка.
На заходнiх крэсах чорныя хмары,
На ўсходнiх крэсах чырвоным гарыць.
Над сядзiбай крумкачамi знак бяды,
Ох i наядзiмся супу з лебяды.
Чорныя часы грукочуць у дзверы,
Ды не сена косяць касiнеры.
Касінеры.
Як бы ні хацела мацi сына ўберагчы,
Колькi б старая не плакала ўначы,
Але ж цяпер нясе яго салдатская дарога
Дзеля хлеба, дзеля волi, дзеля бога.
На заходнiх крэсах чорныя хмары,
На ўсходнiх крэсах чырвоным гарыць.
Над сядзiбай крумкачамi знак бяды,
Ох i наядзiмся супу з лебяды.
Чорныя часы грукочуць у дзверы,
Ды не сена косяць касiнеры.
Касінеры.
Дзедаў хутар больш ужо квітнець ня будзе
Хлопец кулю атрымаў пад крыж у грудзi
Дома ўздрыгнула ў гэты момант мацi,
Пацеркi чатаючы ў курнай хаце
Растапталi ботамi канфедэратку,
Патанулi крэсы ў сутоннi вайны
Над сядзiбай крумкачамi знак бяды
Ох i наядзiмся супу с лебяды.
Чорныя часы грукочуць у дзверы,
Ды не сена косяць касiнеры.
Касінеры.