gGuitarama
К

Касінерам 1939

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Зранку з першым сонцам, толькi развіднела
З горкай соллю слёзы ліе на дол Амэля,
У старога Вiнсэнта дрыжыць шчака -
Выпрауляюць у войска польскае сынка.
На заходнiх крэсах чорныя хмары,
На усходнiх крэсах чырвоным гарыць.
Над сядзiбай крумкачамi знак бяды,
Ох i наядзiмся супу с лебяды.
Чорныя часы грукочуць у дзверы,
Ды не сена косяць касiнеры
Як бы не хацела мацi сына зберагчы,
Колькi старая не плакала уначы,
Куды ж цяпер нясе яго салдатская дарога?
Дзеля хлеба, дзеля волi, дзеля бога
На заходнiх крэсах чорныя хмары,
На усходнiъ крэсах чырвоным гарыць.
Над сядзiбай крумкачамi знак бяды
Ох i наядзiмся супу с лебяды.
Чорныя часы грукочуць у дзверы,
Ды не сена косяць касiнеры
Дедаў хутар больш ужо квітнець не будзе
Хлопец кулю атрымаў пад крыж у грудзi
Дома ўздрыгнула ў гэты момант мацi,
Пацеркi чатаючы ў курнай хаце
Растапталi ботамi канфедэратку,
Патанулi крэсы ў сутоннi вайны
Над сядзiбай крумкачамi знак бяды
Ох i наядзiмся супу с лебяды.
Чорныя часы грукочуць у дзверы,
Ды не сена косяць касiнеры

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.