Б'юць барабаны, маланкамі неба гарыць,
Ідуць святары, каб дзяцей ліцвінскіх хрысціць.
Паганцы вогнішчы паляць, дубам спяавюць малітвы -
Пярун, дай сынам дапамогу - асілкаў на бітвы.
Прыпеў:
І паўсталі волаты ростам вышей за аблокі,
І выйшлі паганцы багоў бараніць на дарогі,
Там, дзе іх пахіснула папоўская рыза,
Паляглі праз стагоддзі каменні пад імем Барыса.
Чырвонай літарай клічуць царкоўныя залы,
Але літары гэтыя літы з чарнілаў крывавых.
Хрысціся паганец, альбо не знасіць галавы
Так згінулі богі пад гнетам новай царквы.
І ляглі валунамі асілкі па ўсёй па мяжы,
А зранку на валунах праступілі крыжы.
Вольным калоссем ўзышлі ваяры на палетках,
І толькі дубы векавыя смаўклівыя сведкі.
Людзей, што маліліся скконцу на прамяні,
І будзе жыць свет наш, покуль стаяць камяні.
Прыпеў:
І паўсталі волаты ростам вышей за аблокі,
І выйшлі паганцы багоў бараніць на дарогі,
Там, дзе іх пахіснула папоўская рыза,
Паляглі праз стагоддзі каменні пад імем Барыса.