gGuitarama
Я

Ярылы крыж

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Там, дзе з крывёй салёнай
Ліліся ручаі,
Коннікі старыя сышліся ў баі...
Перацёрся на кабыле падсядзёлак,
У дарозе тыдзень, за золкам золак,
Ты, крыжак, ня смейся, што я зброей не багаты -
Дзеці маі сытыя, хоць і не магнаты
Па засценках шляхціч рос і гадаваўся,
Хоць не селянін, ды работы не цураўся
Рыцар, ты ня смейся з маiх заплатаў -
Гэта жонка мая шыла ў свеце курнай хаты.
Прыпеў:
Ох трымай, кабылка мая, трымай -
Наважаю ў канюшыну, не ў малачай...
Ох не дрыжы ты, маё кап’ё -
Стала ты радней мне, чым касіўё...
І няхай са сцягами ляціць увыш
Крыж Ягелона, Ярылы крыж!
Мне шукаць бы дома шчасця, а не смерць у полі,
Пяставаць бы дочак, станам тонкіх, як таполі,
З сынам стог зкладаць, каб корм не змок пад пярунамі,
Ды і ў цябе напэўна дома немка з нямчукамі.
Хочаш, рыцар, яблык? У меня іх цэлы кош! -
Сын натрос у садзе, там, дзе ходзяць басанож.
Дзе ж ты такі смак яшчэ адчуеш?
Навтошта ж ты гінеш ды сябе са мною губіш?
Прыпеў:
Ох трымай, кабылка мая, трымай -
Наважаю ў канюшыну, не ў малачай...
Ох не дрыжы ты, маё кап’ё -
Стала ты радней мне, чым касіўё...
І няхай са сцягами ляціць увыш
Крыж Ягелона, Ярылы крыж!
Ну, крыжак, трымайся, не забыўся памаліцца?
Хопіць заляцацца як дзявочая спадніца!
Я адзін і ты адзін, не дапаможа зграя -
Хай смяротным спевам нас жалеза ўкалыхае!
Сутыкнулісь коннікі, заспявала зброя,
Рыцар, ты прабач, але ж не быць табе героем...
Смерць твая і мне таксама не прайшла дармо -
Ліецца пад кашуляю чырвонае цяпло.
Прыпеў:
Ох трымай, кабылка мая, трымай -
Наважаю ў канюшыну, не ў малачай...
Ох не дрыжы ты, маё кап’ё -
Стала ты радней мне, чым касіўё...
І няхай са сцягами ляціць увыш
Крыж Ягелона, Ярылы крыж!

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.