Колькі шагоў за жыццё абыйсці,
Каб сябе называць - чалавек?
Колькі плыняў кіту ў акіянах праплыць,
Каб мог на беразе скончыць свой век?
І колькі гадоў трэба кулям лятаць,
Перад тым, як навекі паснуць?
Прыпеў:
Дзе той адказ, сябра, нам адшукаць?
Хіба што ад ветра пачуць.
Колькі часу павінна гара існаваць,
Каб да мора пясчынкамі сплыць?
Колькі стагоддзяў народам блукаць,
Каб нарэшце волю набыць?
Колькі могуць так людзі сябе катаваць,
І выгляд рабіць, што жывуць?
Прыпеў:
Дзе той адказ, сябра, нам адшукаць?
Хіба што ад ветра пачуць.
Адзін аднаго колькі трэба штурхаць,
Каб на неба нарэшце зірнуць?
І колькі вушэй трэба будзе прыдбаць,
Каб нарэшце плач побач пачуць?
І колькі добрых людзей трэба нам пахаваць,
Каб уцяміць, што сяброў не вярнуць?
Прыпеў:
Дзе той адказ, сябра, нам адшукаць?
Хіба што ад ветра пачуць.