У глыбіні старыцы, ў багне векавой
Коўдра бруда з глеем,
Бароніць ад падзеяў
Прадвечны супакой
Балвана старога, даўнейшага стоду
Якога з поўдня госці
Скінулі пры хросце
Туды, дзе няма броду.
Прыпеў:
Цешыць мару змяніць глей на цвёрдую гліну,
Досыць выпіў вады колеру журавіны
На драўніне шнары ад сякер святароў,
Што паганцаў пазбавілі процьмы багоў,
Прыйдзе час - і адпусціць яго ліпкі глей
І паўстане баство з глыбіні цёмных дней.
Ён даруе таму, хто гэтага прагне,
А пакрыўдзіш балвана - загінеш у багне.
І ляжыць загорнуты ў віраў саван
векавечны дубовы балван.
Бачыў ён жалобу пакуль ляжаў на узмеллі
Як горад на узбярэжжы
Узводзіў свае вежы
І як яны гарэлі.
Скрозь тоўчшу чорных хваляў з першым подыхам вясны,
Над старыцай, дзе спіць ён
Спявалі на вялікдзень
Па-над стрэхамі званы
Прыпеў:
Цешыць мару змяніць глей на цвёрдую гліну,
Досыць выпіў вады колеру журавіны
На драўніне шнары ад сякер святароў,
Што паганцаў пазбавілі процьмы багоў,
Прыйдзе час - і адпусціць яго ліпкі глей
І паўстане баство з глыбіні цёмных дней.
Ён даруе таму, хто гэтага прагне,
А пакрыўдзіш балвана - загінеш у багне.
І ляжыць загорнуты ў віраў саван
векавечны дубовы балван.