gGuitarama
Я

Я нарадзiуся тут

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Я нарадзiўся тут - у краiне пад шэрым небам.
Я нарадзiўся тут - у краiне бульбы, калгасаў i чорнага хлеба.
Я нарадзiўся тут - у краiне прапiскi i скручаных кранаў.
Я нарадзiўся тут - у краiне сотняў парушаных храмаў.
Прыпеў:
Радзiльня, дзiцячы садок, школа ды iнстытут.
Я нарадзiўся тут, о-о-о-о-о i я буду жыць тут.
Я буду жыць тут. Я буду жыць.
Я нарадзiўся тут - дзе бiлет у адзiн бок - гэта шанец для тых,
хто нязгодны.
Я нарадзiўся тут - я тут жыву, i мне тут яшчэ не ўсё роўна.
Я нарадзiўся тут, таму гэта – мая краiна.
Я нарадзiўся тут – на пяць стагодзьдзяў пасьля Францiшка Скарыны.
Прыпеў:
Радзiльня, дзiцячы садок, школа ды iнстытут.
Я нарадзiўся тут, о-о-о-о-о i я буду жыць тут.
Я буду жыць тут. Я буду жыць.
Я нарадзiўся тут, дзе нараджацца было небясьпечна.
Я нарадзiўся тут, дзе ўсе да ўсяго прывыкаюць, але гэта
мне недарэчна.
Я ведаю, што пасьлязаўтра на нашых калгасных палетках
Замест пустазельля й палыну ўзыйдуць белыя i чырвоныя кветкi.
Прыпеў:
Радзiльня, дзiцячы садок, школа ды iнстытут.
Я нарадзiўся тут, о-о-о-о-о i я буду жыць тут.
Я буду жыць тут. Я буду жыць

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.