Калі раптам адчуеш камунальныя пахі
І жыццё цябе возьме ў пятлю,
Зразумееш тады, што тры чарапахі
Па ранейшаму цягнуць Зямлю.
Калі выйдзеш у горад ці залезеш у горы,
І з людзьмі ўсталюеш кантакт,
Зразумееш тады, што і сёння і ўчора
Наша месца на трох кітах.
Припев:
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, ты не чакай.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
Гэй, ла-ла-ла-лай,
Ты не чакай, ты не чакай.
Не было Галелея і Боба Марлея,
Не было Сальвадора Далі.
Ні Леніна, ні Ленана, ні Карла Лінэя,
Толькі тры чарапахі былі.
Каб любіць Беларусь, нашу мілую маму,
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады - пад тваімі нагамі
Тры сланы нерухома стаяць.
Припев