gGuitarama
D

Dolce Vita (Дольчэ Віта)

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
[Куплет]:
А ён хацеў жыццё пражыць прыгожа,
Ды неяк пражывалася трывожна.
Начальнік на рабоце лае матам,
А дома жонка выганяе з хаты.
[Куплет]:
А сын прыносіць двойкі i адзінкі,
Такія вось "Вясёлыя карцінкі".
Ён мроіў пра аттолы, мора, пальмы,
А тут завод і цэх інструмэнтальны.
[Припев]:
Дзе ж ты, дзе ж ты, дольчэ віта?
Buenavista, дзе ж ты, дзе?
Дзе “Тэкіла-Маргарыта”, адтапырка кожны дзень?
Дзе ж, дзе ж, дзе ж ты, дзе ж ты, дольчэ віта?
Buenavista, дзе ж ты, дзе?
Дзе “Тэкіла-Маргарыта”, адтапырка?..
[Куплет]:
Ён марыў пра курортныя раманы,
Ды быў жыццём сувора пакараны,
Бо жонка Зіна і сяброўка Зоя
І блізка не цягнулі да “Плэйбою”.
[Куплет]:
А горад, дзе ён жыў, быў нейкі шэры,
Ну, карацей, не Рыа-дэ-Жанейра.
Наўкол не Апалёны і Вэнэры,
А злодзеі і міліцыянэры.
[Припев]:
Дзе ж ты, дзе ж ты, дольчэ віта?
Buenavista, дзе ж ты, дзе?
Дзе “Тэкіла-Маргарыта”, адтапырка кожны дзень?
Дзе ж, дзе ж, дзе ж ты, дзе ж ты, дольчэ віта?
Buenavista, дзе ж ты, дзе?
Дзе “Тэкіла-Маргарыта”, адтапырка?..
[Куплет]:
Па пошце атрымаў я фотаздымак,
Там ён у таварысьтве дзьвух бляндынак.
А ззаду акіян, пясок і пальмы,
Ну, хто бы мог падумаць, ёлкі-палкі.
[Куплет]:
Ды піша, што ўсё яго дастала,
Душа больш не жадае карнавалу.
Абрагнеў роднай цэх інструмэнтальны,
Дзе віртуозна лаецца начальнік.
[Припев]:
Дзе ж ты, дзе ж ты, дольчэ віта?
Buenavista, дзе ж ты, дзе?
Дзе “Тэкіла-Маргарыта”, адтапырка кожны дзень?
Дзе ж, дзе ж, дзе ж ты, дзе ж ты, дольчэ віта?
Buenavista, дзе ж ты, дзе?
Дзе “Тэкіла-Маргарыта”, адтапырка?..

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.