[Проигрыш]:
[Куплет]:
Ва установе пітнай, карчме "Чырвоны штраль",
Сустрэнецца паляква,габрэй, ліцвін, маскаль.
Сядзяць кантрабандысты,
Агенты, махляры,
І чаркамі жанглююць
Да позняе пары.
[Проигрыш]:
[Куплет]:
Замовіў Зміцер Піўзнэс,
"Стo грам!"- сказаў Адам,
А нетутэйшы гіцаль сказаў:"Хачу мадам", -
Але афіцыянт яго прылюдна адчытаў:
"У нас тут профіль пітны, мадамы праз квартал".
[Припев]:
Заўсёды гул!(Заўсёды гул!)
Заўседы баль!(Заўседы баль!)
І музыка ў карчме "Чырвоны штраль".
[Проигрыш]:
[Куплет]:
А я сяджу ў цянёчку, мяне нябачна там,
І слухаю, што кажа савецкі капітан.
Бо капітан Ягораў, як вып'е дзвесце грам,
Сакрэты без прымусу распавядае сам.
І капітан Ягораў, чырвоны як бурак,
Упэўнена гавора пра іхні новы танк,
Ён кажа:"Мы захопім усё на ўсёй зямлі!"
"Вам, можа, ужо хопіць?"
"Э, ты што, яшчэ налі!"
[Припев]:
Заўсёды гул!(Заўсёды гул!)
Заўседы баль!(Заўседы баль!)
І музыка ў карчме "Чырвоны штраль".
[Проигрыш]:
[Куплет]:
Так капітан штоночы сваё працягваў шоу,
Ды вось бяда: аднойчы да дому не дайшоў.
Бо не тутэйшы гіцаль ці іншы прайдзісвет,
Адправіў капітана ў значна лепшы свет.
Ва ўстанове пітнай, карчме "Чырвоны штраль",
Нікога не цікавіць высокая мараль,
Хто з тостам, хто без тосту, а хто наогул спіць,
Але за капітана ніхто не будзе піць. }(x2)