У сэрцы наспела даўно развітанне,
Не хочацца больш гаварыць пра каханне,
Табе падыходзіць любы накірунак,
Дарога, свабода і твой паратунак.
Можа табе далі крылы?
Толькі ці знойдзеш ты сілы?
Цябе праважаюць дамы сумным вокам,
Пад крылы ляціць небасхіл тваім крокам,
І там у нябёсах зусім іншы колер,
Такім як кальсьці не будзеш ніколі.
Можа табе далі крылы?
Толькі ці знойдзеш ты сілы? Знойдзеш сілы
Каб ляцець па-над зямлёй як дзіўны птах, ла-ла-ла ла ла ла
Смяяца ва ўсіх на вачах.
Сабралі ваду і спакой у паветры,
Кладуцца пад ногі хутчэй кіламетры,
Відаць сапраўды гэта твой накірунак,
Дарога, свабода і твой паратунак.
Можа табе далі крылы?
Толькі ці знойдзеш ты сілы? Знойдзеш сілы
Каб ляцець па-над зямлёй як дзіўны птах, ла-ла-ла ла ла ла
Смяяца ва ўсіх на вачах, ла-ла-ла ла ла ла
Ляцець хутчэй як вольны птах, ла-ла-ла ла ла ла
Смяяца ва ўсіх на вачах.