Ён жыве ў вышыні,
Дзе Манблан стары як свет,
Дзе вятры і снягі
І аблокаў ў небе след.
Што арлу цесны рай
І падманлівы спакой?
Яго дом — небакрай,
Ён лунае над зямлёй!
Прыпеў:
Ляжа пад крыло вышыня…
Вецер — брат арла.
У прасторы межаў няма.
Абдымаюць промні святла…
Неба — лёс арла.
На зорнай мапе цішыня…
Гэй-гэй-гэй!
Недзе там, на зямлі
Гарады і цёплы хлеб…
Такі лёс — ён адзін
На ўвесь арліны век!
Прыпеў:
Ляжа пад крыло вышыня…
Вецер — брат арла.
У прасторы межаў няма.
Абдымаюць промні святла…
Неба — лёс арла.
На зорнай мапе цішыня…
Гэй-гэй-гэй!
Ляжа пад крыло вышыня…
Вецер — брат арла.
У прасторы межаў няма.
Абдымаюць промні святла…
Неба — лёс арла.
На зорнай мапе цішыня…
Гэй-гэй-гэй!