Intro:
Вецер і пыл, кроплі дажджу,
Неба блакіт, камень у ваду,
Згублены сэнс напісаных кімсьці кніг,
Страчаны рытм марных спрэчак на дваіх.
Рэфрэн:
Па дарогах стомленых ідзем,
Што ў душы, у сэрцы што нясем.
Крок за крокам усё бліжэй наш дом,
Зберажы, моцы дай дайсці.
Неба дарог і поле вады,
А я пасярод сна і бяды,
Хто так сказаў, што не вырвацца ад сноў,
Што не даплыць да знаёмых берагоў.
Рэфрэн: 2 разы
Па дарогах стомленых ідзем,
Што ў душы, у сэрцы што нясем.
Крок за крокам усё бліжэй наш дом,
Зберажы, моцы дай дайсці.
(Затым яшчэ 2 разы рэфрэн у падвышанай танальнасці)
Па дарогах стомленых ідзем,
Што ў душы, у сэрцы што нясем.
Крок за крокам усё бліжэй наш дом,
Зберажы, моцы дай дайсці.