Intro: |
Я гляджу ў неба – сэрца б'ецца толькі думкай адной.
Я гляджу ў неба – там шлях апошняй песьні маёй.
Гляджу я ў неба – побач зь ёй лунае сьветлы анёл.
Крыкну я ў неба – будзь з намі, калі сюды прывёў.
|
Будзь разам з намі, ахіні крылом нас, сьветлы анёл.
Будзь разам з намі, сярод бруду і вострых камянёў.
Будзь разам з намі, калі ўстане шэраг ценяў ля нашых дзьвярэй,
Будзь разам з намі і не хавай ад нас вачэй.
Рэфрэн:
Паднясуць віна табе і кавалак хлеба
Скажуць: ты – прадвесьнік новых падзей.
А што цябе чакае, крыж ці дарога ў неба,
Кім станеш ты, анёл, для гэтых людзей.
|
Будзь разам з намі, сярод цемры і жудасьцяў начэй,
Будзь разам з намі, мы пройдзем з табой свой шлях хутчэй.
Будзь разам з намі, але ня трэба нам рабіць лягчэй,
Будзь разам з намі, і гэта ўсё, што трэба нам.
Рэфрэн:
Паднясуць віна табе і кавалак хлеба
Скажуць: ты – прадвесьнік новых падзей.
А што цябе чакае, крыж ці дарога ў неба,
Кім станеш ты, анёл, для гэтых людзей.
| | |
Рэфрэн: х2
Паднясуць віна табе і кавалак хлеба
Скажуць: ты – прадвесьнік новых падзей.
А што цябе чакае, крыж ці дарога ў неба,
Кім станеш ты, анёл, для гэтых людзей.
Ахіні нас светлы анёл х4