gGuitarama
К

Камнем по голове (на белорусском)

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
У мястэчку ціхім пры рацэ,
Спраўлялі свята, песні гралі
Але ж у вясёлай грамадзе
Ўзнік злавесны твар бадзягі
Ён быў, як быццам бы, адзін
Яго зусім не заўважалі,
І неяк дзіўна на яго
Сабакі усюды паглядалі.
У чорным цыліндры,
Ва ўбранні старынным,
У горад на свята
Падарожнік ішоў.
Па гарах прабіраўся ён,
Ды й усміхаўся,
Але ж камень сарваўся
Ў прорву з горных вышынь...
Быў чорны плашч на ім адзеты
Цыліндр чорны змят у гармонік
Сабе пад ногі ён глядзеў
Ды ў кулацэ трымаў ён маску
І нехта крыкнуў тут: "Здароў!
Пацешыўся ты хоць бы трошкі,
У такі вясёлы, светлы дзень,
Як можна быць такім няшчасным?"
У чорным цыліндры,
Ва ўбранні старынным,
У горад на свята
Падарожнік ішоў.
Па гарах прабіраўся ён,
Ды й усміхаўся,
Але ж камень сарваўся
Ў прорву з горных вышынь...
І валацуга погляд узняў
І сумным голасам казаў ён:
"Я ўсіх забіць тут быў бы рады
Ды й ад таго і мне нядобра
Я ў яркай масцы рыжай малпы
На свята трапіць ўсё жадаў,
Калі б не камень акаянны,
Што мне на галаву упаў!"
У чорным цыліндры,
Ва ўбранні старынным,
У горад на свята
Падарожнік ішоў.
Па гарах прабіраўся ён,
Ды й усміхаўся,
Але ж камень сарваўся
Ў прорву з горных вышынь...

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.