gGuitarama
Ч

Чаканне калядау

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
[Вступление]: | | |
[Куплет]:
Мы чакалi Калядаў з маленства
I нiяк не маглi дачакацца:
Тату трэба было на работу,
Мацi трэба было на працу.
А Гагарын ляцеў на ракеце
Па-над нашым дваром ды садам,
Мы глядзелi ўслед са здзiўленнем
I мiжволi чакалi Калядаў.
[Куплет]:
Мы ўвосень падпальвалi лiсце,
Мы ўзiмку хварэлi на глянды
I, прыклаўшы далонi да вуснаў,
У цямрэчы чакалi Калядаў.
Мы пiсалi ў школе дыктоўкi,
Нас вадзiлi глядзець на парады.
Прафсаюз выдаваў карамелькi -
Мы бралi i чакалi Калядаў.
[Проигрыш]:(x2) | | |
[Куплет]:
Нам даводзiлi, хто мы i што мы,
Нас вучылi выконваць загады,
Нам казалi, ды мы не чулi -
Мы ўпотай чакалi Калядаў.
Мы рабiлi высновы хутка,
Мы павольна спявалi баляды,
Мы назлосць валасы расцiлi
I ўпарта чакалi Калядаў.
[Проигрыш]:(x2) | | |
[Куплет]:
Што з таго, што ўсё гэта знiкла,
Быццам бурбалкi ад лiманаду -
Засталiся сям'я i дзеткi,
Засталося чаканне Калядаў.
Засталiся сябры ды праца,
А адзiн, дык "вабшчэ" ў Канадзе.
Мы на святы дашлем паштоўку:
Будзем разам чакаць Калядаў...
[Куплет]:
Позна ўвечары посуд памыем
I пакiнем, каб сохнуў на тацы,
Мы чакаем Каляды з маленства
I не можам нiяк дачакацца.

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.