gGuitarama
«

«Гэй, наперад!» (на словы Янкі Купалы)

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
[Пройгрыш] (x3):
x4
x3
Гэй, наперад, покі сэрца
Б’ецца, рвецца на прастор,
Годзе млеці ў паняверцы,
Гэй, да сонца! Гэй, да зор!
Хай бацькі стагналі ўчора,
Йшлі на той свет без пары,
Сёння ў нашай моцы гора,
Мы — жыцця гаспадары!
[Прыпеў]:
Гэй, наперад!
Гэй, наперад!
Думка ў думку, дружна, смела
Ўсе наперад грамадой!
Кожны ведай сваё дзела,
Знай, за праўду крэпка стой!
З новай долі шлях нам ляжа,
Як на небе Млечны Шлях,
Слова, дум ніхто ня звяжа,
Жыць, цярпець не будзе страх!
[Прыпеў]:
Гэй, наперад!
Гэй, наперад!
Гэй, да сонца!
Гэй, да зор!
[Пройгрыш] (скарочаны)*
І ня стане больш пакуса
Першых-лепшых з боку браць,
Славяніна-беларуса
Вечна ў лапці абуваць.
Дык наперад, покі сэрца
Б’ецца, рвецца на прастор,
Годзе млеці ў паняверцы,
Гэй, да сонца! Гэй, да зор!
[Прыпеў]:
Гэй, наперад!
Гэй, наперад!
Гэй, да сонца!
Гэй, да зор!
[Пройгрыш]: x8
**
Гэй, да зор!

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.