Хлопцы-балахоўцы
Эй, вы хлопцы, хлопцы-балахоўцы,
Сярод нас старыя,
Сярод нас малойцы.
Смела мы сваімі
Шаблямі рубілі –
Чырвоныя пачвары,
Ажно літасьці прасілі.
І нічога, калі ўбачым
Здрадніцкія каркі,
Нашы коні варанныя,
Як летнія маланкі.
Не ўцякуць ад нас бальшывіцкія прыслугі,
Атрымаюць кулю, ці паспрабуюць пугі.
Нам галоўнае - здабыць свабоду,
Прыпыніць навалу з бальшывіцкага Усходу.
Хлопцы-балахоўцы
Эй, вы хлопцы, хлопцы-балахоўцы,
Сярод нас старыя, сярод нас малойцы.
Ёсць у нас стрэльбы , ёсць у нас гарматы,
Конніцца шальная і пляваць на страты.
Не хацім ў кайданах жыць мы ў галечы,
Лепей вольнаму ў бойцы ганарова легчы.
Хлопцы-балахоўцы
Эй, вы хлопцы, хлопцы-балахоўцы,
Сярод нас старыя, сярод нас малойцы.
Як мы білі вас зацята, так і будзем біць,
Мы спрадвеку жылі тут і далей будзем жыць.
Кожны ў нашым войску вольны і смелы,
Кожны з нас нясе сцяг бел-чырвона-белы.
Хлопцы-балахоўцы
Эй, вы хлопцы, хлопцы-балахоўцы,
Сярод нас старыя, сярод нас малойцы.