gGuitarama
П

Песня гарадзенскага гастарбайтара

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
Адзін хлапец быў нясчастным,
На жыццё грашыў.
За шчасцем за кардон
Паддацца ён вырашыў.
Сябры засумавалі,
Рыдае сястра.
А ён быў упэнены
С
Што добра,
Там, дзе нас няма.
А сёння ён, а сёння ён,
На цягніку пакінуў родны дом
А сёння ён, а сёння ён,
На цягніку пакінуў родны дом
Батрачыў на будоўлях,
Праліў 107 патоў.
Хадзіў на караблях
Да грынландскіх берегоў.
І Сцылла, і Харыбда,
І Бостан, і Нью-Йорк.
Але яму абрыдла –
Збіраецца на ўсход.
А сёння ён, а сёння ён,
Па дому роднаму сумуе ён.
А сёння ён, а сёння ён,
Па дому роднаму сумуе ён.
Усіх грошай не заробіш,
Не возьмеш дзевак усіх.
Душы спакой і шчасця
За мяжою не знайсці!
У родным доме маці
Стамілася чакаць.
Сабесказаў ён: “Хопіць
Па свету вандраваць!”
А сёння ён, а сёння ён
Вяртаецца да дому сёння ён.
А сёння ён, а сёння ён
Вяртаецца да дому сёння ён.
А сёння ён, а сёння ён
З сябрамі выпівае сёння ён.
А сёння ён, а сёння ён
З сябрамі выпівае сёння ён.

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.