[Уступ]: x4
[Куплет]:
Заходжу ў хату,
У хаце – чэкісты.
Маці галасіць,
Бацька ляжыць збіты.
Бандыт Антаневіч,
Бел-чырвона-белы?
Так, беларус я,
Бальшавіцкія халеры!
[Пройгрыш]: x2
[Куплет]:
Першаму – кулю,
Шабляю другому,
Трэці: “Пощади!” – крычыць,
Упаў на падлогу.
Калі шкадаваць,
Сам ня выйду з хаты.
На табе кулю!
На патроны я багаты!
[Рэфрэн]:
Сонейка ўзыйшло!
Маці, збірайся ў лес,
Баця, бяры ружжо!
Сонейка ўзыйшло!
Маці, збірайся ў лес,
Баця, бяры ружжо!
[Пройгрыш]: x2
[Куплет]:
Каб не было вошай,
Стрыглі валасы.
Каб набыць волю,
Сыходзілі ў лясы.
Дзеўкі, даруйце,
Калі не вярнуся.
Колькі нас загінула
Па ўсёй Беларусі!
[Рэфрэн x3]:
Сонейка ўзыйшло!
Маці, збірайся ў лес,
Баця, бяры ружжо!
Сонейка ўзыйшло!
Маці, збірайся ў лес,
Баця, бяры ружжо!
[Кода]: x2