Ой мой косю, косю варанны,
Дзе знайсці спакой для маёй душы.
Ой мой косю, косю варанны,
Падкажы мой конік будзь ласка падкажы.
Я шукаў яго ў доме, але там мая сям'я,
Я шукаў яго ў лесе, але там банда мая.
Я шукаў яго ў полі, але там вецер дурны,
Я шукау яго ў стайні,а ты там мой варанны.
Твой спакой ў краі родным, дзе гонар і годнасць,
Твой спакой паміж сяброу, якім патрэбна вольнасць.
Твой спакой ў стрэльбе, што бацька аддаў,
Твой спакой ў верным коні, які ратаваў.