gGuitarama
Ч

Чорны хлеб і гарбата

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
У вагоне раздзяўбаным
У турму вязуць мяне
Мае сьвет чатыры бокі
Ды мяне няма нідзе
Як расплюшчыў свае вочы -
Сумна стала на душы.
Па шчаках пацеклі сьлёзы.
І я зразумеў тады,
Прыпеў:
Чорны хлеб і гарбата –
Спадарожнікі самоты.
А мы ўсё шукаем шчасьця,
Што завецца свабодай.
Вось сястрычка запытае:
“А дзе брацік мой, матуля?”
За жалезнымі дзьвярыма
У цеснай камеры бядуе.
Прыпеў:
Чорны хлеб і гарбата –
Спадарожнікі самоты.
А мы ўсё шукаем шчасьця,
Што завецца свабодай.
Сьвятло ў каморы згасне.
Тут і бойка распачнецца.
Маладога шчымяць вязьня,
Ды лязо яму ў сэрца.
Цела выкінуць на сьметнік.
Адляціць душа за сьмерцьцю.
Як чатыры бокі сьвету
Назаўсёды ў гэтым сьвеце
Прыпеў:
Чорны хлеб і гарбата –
Спадарожнікі самоты.
А мы ўсё шукаем шчасьця,
Што завецца свабодай.
Чорны хлеб і гарбата –
Спадарожнікі самоты.
А мы ўсё шукаем шчасьця,
Што завецца свабодай

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.