gGuitarama
Ч

Час Касінерау

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
[Уступ]: x4
[Куплет]:
Ты цяпер не адзін – да народа вяртаецца вера
У другое жыцьцё. Прэч маўклівасьць і згоду сваю!
І да нашых мясьцін набліжаецца час касінераў
І наступіць на горла аднойчы мой люд гадаўю!
Нам ня трэба дазволу… Мільёны забітых за намі.
Гэта наша зямля, гэта нашы лясы і палі.
І гудуць у нябёсах паўстанцкія душы званамі
А нашчадкі паўстанцаў зьбіраюцца зноў на зямлі.
[Рэфрэн]:
Толькі нам не канец. Мы працяг да другіх пакаленьняў.
Грамадзяне з натоўпу рабіцца людзьмі пачалі.
Бо Кастусь Каліноўскі застаўся ў душы і сумленьні
А ня ў голым граніце застаўся на гэтай зямлі, гэтай зямлі.
[Проигрыш]: x4
[Куплет]:
Зноў нас будуць душыць з дапамогай глухіх і спакойных.
Мы яшчэ павандруем далёка за Нёман і Сож
Калі час касінераў заменіцца часам бяззбройных
Калі час безгаловым цялём папляцецца пад нож.
Зноў шалёных няма! Без гарантыі кроку ня ступяць
І ня вераць нікому, і слова сказаць не даюць.
Гэта наша зямля, гэта нашы адданасьць і тупасьць
Калі ў зьбітыя душы яшчэ дадаткова плююць.
[Рэфрэн]:
Толькі нам не канец. Мы працяг да другіх пакаленьняў.
Грамадзяне з натоўпу рабіцца людзьмі пачалі.
Бо Кастусь Каліноўскі застаўся ў душы і сумленьні
А ня ў голым граніце застаўся на гэтай зямлі, гэтай зямлі.
[Кода]: x12

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.