gGuitarama
Б

Беларуская мова

Аккорды
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
[Куплет]:
Як ручаёк лясны
У ранiшняй цішы,
Звiнiць i ўдаль плыве,
Як пошум спелай нiвы,
Як зорны перазвон –
Мелодыя душы,
Маёй Айчыны спеў
Высокi i праўдзiвы.
[Припев]:
Ты бабуліна казка,
Ты матуліна ласка,
Ты гаючая краска,
Ты ад болю замова,
Хлеб на чыстым абрусе,
Храм, дзе Богу малюся,
Ты душа Беларусі –
Беларуская мова!
[Куплет]:
Успомнiм, хто мы ёсць,
Што мы - гаспадары!
У еднасцi людской,
А не ў зацятай змове
Давайце гаварыць,
Давайце гаварыць
На роднай, на сваёй,
На беларускай мове.
[Припев]:
Ты бабуліна казка,
Ты матуліна ласка,
Ты гаючая краска,
Ты ад болю замова,
Хлеб на чыстым абрусе,
Храм, дзе Богу малюся,
Ты душа Беларусі –
Беларуская мова!
[Куплет]:
Любоўю Беларусь
Мы здолеем сагрэць.
Радзімая зямля,
Майго жыцця аснова,
Не дай памерці нам,
Не дай нам анямець!
Мы будзем жыць датуль,
Пакуль жывая мова.
[Припев]:
Ты бабуліна казка,
Ты матуліна ласка,
Ты гаючая краска,
Ты ад болю замова,
Хлеб на чыстым абрусе,
Храм, дзе Богу малюся,
Ты душа Беларусі –
Беларуская мова!

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.