Вступление
Недзе-недзе ў цёмным лесе
Адчыніліся вароты
Па зямлі і ў паднябессі
Разблукаліся істоты
Месяц хмарамі закрыты
Зіхаціць крывёю алай
Капытамі снег парыты
Як драное пакрывала
На замшэлым пні, на троне
Закалыхваецца цемра
Пад каменні запаўзае
Запаўзае пад карэнні
Быццам плач дзіця малога
Разнясецца вой пачвары
Што пачуюць толькі тыя
Хто наведваўся да Мары
Пазабылі ўсі жаданні
Ўсі надзеі і турботы
Недзе-недзе ў цёмным лесе
Ты застаўся назаўсёды
...................
ты.................
...................
..........назаўсёды