[Куплет]:
Мой боль зачынены дзьверы
Ў абедзьве зь дзьвух маіх радзім
Казлы, бяры іх халера
Ну хоць жывы, ды не адзін
[Куплет]:
Выходзіць мы валацугі
Лічу ў такія часы
Калі наўкол Калі-юга
Што ўсё гэта валасы
[Проигрыш]:
[Припев]:
Блукае вецер у пасмах тваіх няхай
Да самай смерці буду цябе кахаць
У самым сэрцы, ў самым сэрцы
Да самай смерці буду цябе кахаць
[Проигрыш]:/*3 раза*/
[Куплет]:
Але калі разабрацца
То тут адзін пазітыў
Дакладна каліб застаўся
Хутка спіўся б, згас, ды згніў
[Куплет]:
Таму прыйшоў да высновы
Што ўсе за 30 гадоў
Свае памылкі гатовы
Ўзяць ды паўтарыць ізноў
[Проигрыш]:
[Припев]:
Блукае вецер у пасмах тваіх няхай
Да самай смерці буду цябе кахаць
У самым сэрцы, ў самым сэрцы
Да самай смерці буду цябе кахаць
[Кода]:/*5 раз*/