gGuitarama
Н
Рекламаad-slot:header
Тон
0
Прокрутка
Шрифт
Вид аккордов
1.
Зноў бярэ свой пачатак дзень:
сонца ўверсе смяецца для нас,
а мы ўнізе хаваемся ў цень
і шукаем, сляпыя, наш час.
Побач з намі і радасць, і смех,
і, на жаль, такі горкі боль.
Мы не бачым пакінуты след,
толькі марым, што будзе і вольным жыццё...
вольным жыццё...
2.
Калі гукі мінулай зiмы
застаюцца на лісцi паперы
i квартэт пачынае, а мы
адчыняем вокны кватэры,
цёплы вецер, самотны наш госць
напявае пра тое, што бачыў,
і спрабуе прынесці нам штосьць,
штосьці новае. I мы уздячныя...
Проигрыш: }x2
3.
Мы па словах збіраем радкі,
па хвілінах лічым гадзіны.
I бяжым ад сябе без аглядкі,
хоць ёсць у нас выхад адзіны...
Зноў бярэ свой пачатак дзень:
сонца ўверсе смяецца для нас,
а мы ўнізе хаваемся ў цень,
але ж знойдзем, мы знойдзем наш час!

Видео

Смотреть на YouTube

Видео для этой песни пока не подобрано.