Я той самы,
Я такі самы
Зацюканы марна –
Крок улева – крок управа.
Мяне таксама
Палохаюць стрэлы,
Палохаюць выбухі, чорныя шэрагі.
Ды калі ў двор мой
Прыйшлі з аўтаматам –
Маці, прабач! – я скажу.
Я выхажу.
Я той самы,
Я такі ж самы.
Задзяўбаны марнымі справамі.
Ды не ў галечы:
Ёсць, дзе прылегчы,
Ёсць чым сагрэцца
На цёплае печы…
Ды ўваліліся ў хату –
Я на лаве сяджу.
Пад лавай сякера.
Я выхажу.
Прыпеў:
Маці – Радзіма
Дачок радзіла,
Сыноў радзіла
У жвіру ды ў пылу.
Вароны ходзяць.
Дочкі ня родзяць.
Забілі сына…
Хопіць! Мы выходзім.
Я – той самы.
З экрану, з муралу.
Забіты, застрэлены, закатаваны.
Чыё жыццё замяшалі ў гной.
Я назаўсёды буду з табой.
Я буду з табой, калі возмеш ты чарку.
Я буду з табою ў ложку з каханкай.
Я ў промнях сонца, у кроплях дажджу.
Я буду з табой, калі скажаш –
Я выхажу!
Прыпеў:
Маці – Радзіма
Дачок радзіла,
Сыноў радзіла.
У жвіру ды ў пылу
Вароны ходзяць.
Дочкі ня родзяць.
Забілі сына…
Хопіць! Мы выходзім.